24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за крызісу прадпрыемствы супыняюць працу, а футбольныя каманды - існаваньне

3

На Віцебшчыне расфармаваная футбольная каманда першай лігі «МПЦ-Паставы». А ўладальнік клюбу - прадпрыемства «Мэблевы вытворчы цэнтар» - скарачае працоўны тыдзень.

У складзе клюбу былі толькі нанятыя спартоўцы. Гэтым кіраўнікі стараліся дагадзіць Аляксандру Лукашэнку, зазначае футбольны заўзятар Сяргей Верас.

«Як і ў чэмпіёна БАТЭ, у «МПЦ-Паставы» былі толькі купленыя футбалісты», - сказаў заўзятар у інтэрв’ю «Радыё Свабода».

«Справа ў тым, што ў Паставах ніколі футболу не было. Тут немагчыма было стварыць каманду з тутэйшых спартоўцаў. Цяпер жа такі прынцып. Скажам, у БАТЭ з Барысава — толькі адзін футбаліст зь мясцовых.

Каманды «МПЦ-Паставы» ня будзе. Яна ўжо распушчаная. Бо няма грошай на яе ўтрыманьне. Крызіс фінансавы ўдарыў. Невядома, што будзе далей і з прадпрыемствам. Там жа 800 чалавек працавалі», - паведаміў Сяргей Верас.

Уладальнікам футбольнага клюбу ў Паставах было прыватнае прадпрыемства «Мэблевы вытворчы цэнтар». Паводле апошніх зьвестак, ад прадукцыі МПЦ, а гэта драўляныя вокны й дзьверы, адмаўляюцца Расея, Лотва, Летува, Італія і Іран.

З-за фінансавага крызісу прадпрыемства абвясьціла аб пераходзе на скарочаны працоўны тыдзень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках