26 снежня 2024, Чацвер, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі ўхіліўся ад адказу на пытанне аб кошце газу для Беларусі

3

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не выключыў, што бакі могуць не ўзгадніць кошт на газ да пачатку года, але заявіў, што газ у Беларусь будзе пастаўляцца.

"Расейскі бок не пастаўляць газ не можа. Кантракт падпісаны, пастаўкі вызначаныя да 2011 года", - заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў у Менску амбасадар РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Адказваючы на пытанне, ці магчымае азначэнне кошту да 1 студзеня $240 на 1 тысячу кубаметраў, А.Сурыкаў заўважыў, што такая сума "можа не атрымацца". Разам з тым ён ухіліўся ад здагадак адносна будучага кошту на газ, хоць раней не выключаў, што гэты кошт можа быць меншым за $100 даляраў. "Гэта працоўныя пытанні, і яны будуць абмяркоўвацца", - дадаў А.Сурыкаў.

Нагадаем, што ўчора ў шэрагу расейскіх СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што кошт на газ для Беларусі ў наступным годзе можа скласці каля $260 за 1 тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках