24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скарацілі.by дапаможа ахвярам крызісу

3

Крызіс прыводзіць да з'яўлення незвычайных праектаў. Так, у Рунэце ў топ-50 стартапаў года ўвайшоў сайт Скарацілі.ру, на якім звольненыя працаўнікі могуць распавесці аб сваёй сітуацыі.

На сайце размяшчаецца хроніка звальненняў, статыстыка скарачэнняў зарплатаў па краіне. Усяго за два месяцы сайт стаў неверагодна папулярны. Аўтар праекту, Уладзіслаў Шабанаў, стварыў яго пасля таго, як у яго ўласнай кампаніі пачаліся звальненні, перадае Electroname.com.

Не прымусіў сябе чакаць аналагічны праект у беларускім інтэрнэце. Скарацілі.by цалкам капіюе канцэпцыю расейскага. На сайце можна знайсці "маніторынг прэсы аб скарачэннях персанала і цяжкасцях, звязаных з сусветным эканамічным крызісам у Беларусі і за мяжой, гісторыі і меркаванні людзей, пацярпелых з-за крызісу. Каментары, абмеркаванні, парады". Пакуль праект больш нагадвае "фэйкавы" з фіктыўнымі абмеркаваннямі і копіпастнымі навінамі. Паглядзім, ці зможа сайт, які прадугледжвае інтэрактыўнасць і жывы ўдзел кам'юніці ў працы прыцягнуць няспешных і асцярожных беларусаў. Да таго ж, як вядома, у нашай краіне крызісу няма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках