28 снежня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш: «У такіх краінах як Беларусь любыя спробы заклікаць да свабоды жорстка душацца»

9
Джордж Буш: «У такіх краінах як Беларусь любыя спробы заклікаць да свабоды жорстка душацца»

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі ў заяве, прысвечанай Міжнароднаму дню правоў чалавека, згадаў Беларусь як краіну, у якой сістэматычна парушаюцца правы і свабоды чалавека.

«У аснове дзяржаўнасці ЗША ляжаць свабода слова, павага да асобы, права на ўвасабленне сваёй мары. Мы паважаем правы чалавека, пазначаныя ў Канстытуцыі ЗША, і мы гатовыя аказваць любое садзейнічанне тым, хто змагаецца за іх у іншых краінах. У Дзень правоў чалавека і падчас Тыдня правоў чалавека неабходна ўспомніць, што правы чалавека падараныя нам самім Госпадам Богам. Сёння мы, амерыканцы, у чарговы раз заяўляем аб сваёй гатовасці дапамагчы змагарам за свабоду і справядлівасць у тых краінах, дзе правы чалавека парушаюцца», -- заявіў Джордж Буш.

«У свабодным грамадстве кожны мае права на павагу, кожны можа дамагацца сваіх мэт сумленнай працай. Аднак у такіх краінах як Беларусь, Бірма, Зімбабвэ, Іран, Куба, Паўночная Карэя, Сірыя і Судан, любыя спробы заклікаць да свабоды жорстка душацца. Але, нягледзячы ні на што, Амерыка працягвае руку дапамогі змагарам за свабоду ў гэтых краінах. Кожны чалавек свабодны ад нараджэння, гэта ягонае неад'емнае права. ЗША бярэ на сябе адказную задачу па абароне правоў чалавека. І мы спадзяемся, што надыйдзе момант, калі прамень свабоды разгоніць хмары над светам», -- адзначыў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках