27 снежня 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскі: «Расейскі рубель — найбольш пераважная валюта»

20

Расейскі рубель мае добрую перспектыву стаць рэгіянальнай валютай, заявіў 11 снежня прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі РФ Аляксеем Гардзеевым.

Пашырэнне ўзаемных паставак тавараў, у тым ліку харчавання, умацаванне тэхналагічных рэжымаў працы паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расеі можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем валюты дзвюх дзяржаваў, адзначыў Сяргей Сідорскі. «Гэта вельмі перспектыўна, і нам трэба над гэтым працаваць», — падкрэсліў ён.

Расейскі рубель — найбольш пераважная рэгіянальная валюта, якая будзе мець устойлівы попыт на рынку СНД, «на рынку нашых дзяржаваў, якія маюць свае замкнёныя эканомікі», лічыць Сяргей Сідорскі. У гэтай сувязі прыцягненне даляра, валют іншых дзяржаваў справакуе тую нестабільнасць, якая сёння называецца сусветным фінансавым крызісам, адзначыў беларускі прэм'ер.

Сяргей Сідорскі паведаміў, што 11 снежня ў Маскве на паседжанні Міждзяржсавета ЕЎРАЗЭС будзе абмяркоўвацца пытанне па расейскім рублі як рэгіянальнай валюце, якая магла бы замяшчаць іншыя аплатныя сродкі. Прэм'ер-міністр лічыць, што Беларусі і Расеі час сыходзіць ад практыкі канвертавання рубля ў даляр пры разліках у гандлі за ўласную прадукцыю, якая рэалізуецца на нашых рынках.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках