2 лiстапада 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі знізілі радавым беларусам, а не чыноўнікам

30

З-за крызісу беларускі ўрад знізіў заробкі грамадзянам. Прычым зрабіў гэта моўчкі і з асаблівым цынізмам.

Перад тым як заробкі панізілі на 16%, іх паспелі падвысіць на 20%. І калі аб лістападаўскім падвышэнні чыноўнікі ахвотна распавядалі на старонках газет і з экранаў тэлевізараў, то пастанова Саўміна аб паніжэнні заробкаў выйшла ціха, адзначае «Комсомольская правда в Беларуси».

Мінэканомікі стрымана растлумачыла: з-за сусветнага крызісу беларускія тавары сталі менш набываць за мяжой… Маўляў, трэба зацягнуць паясы. А тут яшчэ і прыезд дэлегацыі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) на носе. Ад гэтай арганізацыі ўрад чакае крэдыт у 2 мільярды даляраў.

Верагодна, адной з прычын, па якой Беларусі гэтых грошай яшчэ не пазычылі, было менавіта лістападаўскае падвышэнне заробкаў у Беларусі. У МВФ палічылі, што раз ужо ў краіне паднялі заробкі больш чым на 20 адсоткаў, то і дапамагаць нам не варта. Бо, атрымліваецца, што грошай у краіне хапае.

Зарплаты чыноўнікаў не пацярпелі

- Нам нічога аб паніжэнні не паведамлялі. Але ж і падвышэння ў нас таксама не было, - прызнаўся газеце начальнік упреўлення аднаго з міністэрстваў. - У нас заробак звычайна паднімаюць раз на год, і яённа не прывязаны да стаўкі тарыфнага разраду.

Дарэчы, па законе аб дзяржслужачых, заробак чыноўнікаў (ад дробнага клерка да міністра) складаецца са службовага акладу, надбаўкі за клас, выслугі гадоў, прэміі і іншых надбавак.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках