24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Беларусь правядуць маштабныя ваенныя вучэнні «Восень-2009» і «Захад-2009»

16

Мінабароны РФ прыняла рашэнне правесці буйнамаштабныя ваенныя вучэнні «Восень-2009» і «Захад-2009» сумесна з Узброенымі сіламі Беларусі, у тым ліку ў сувязі са жнівеньскімі падзеямі ў Паўднёвай Асеціі.

Аб гэтым паведаміў у сераду начальнік Генштаба УС РФ генерал арміі Мікалай Макараў на сустрэчы з ваеннымі аташэ замежных дзяржаваў, акрэдытаванымі ў Маскве.

Баявая падрыхтоўка ў расейскай арміі будзе больш насычанай. У наступным годзе намі запланаваны шэраг буйных вучэнняў "Восень-2009" і "Захад-2009" з прыцягненнем вялікай колькасці вайскоўцаў розных акругаў, флатоў і Узброеных сілаў Беларусі", - сказаў Макараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках