29 снежня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі прапаноўвае на год падоўжыць для ІП ільготны рэжым увозу тавараў з РФ

39

Міністэрства эканомікі Беларусі прапаноўвае на год падоўжыць для індывідуальных прадпрымальнікаў ільготны рэжым увозу тавараў з Расеі.

Аб гэтым заявіў у Менску на семінары саюза прадпрымальнікаў імя Куняўскага намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, паведамляе «Интерфакс».

«Мы ўнеслі праект указу, дзе 2009 год змяняецца на 2010», - сказаў А.Тур, адказваючы на пытанне аб магчымасці падаўжэння для ІП ільготнага рэжыму ўвозу тавараў з Расеі.

Як паведамлялася раней, 1 студзеня 2009 года павінна спыніць сваё дзеянне норма пункта 3 указу прэзідэнта N285 «Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці». У сувязі з гэтым, 1 студзеня 2009 года індывідуальныя прадпрымальнікі - плацельшчыкі адзінага падатку павінны выплачваць мытныя пошліны пры ўвозе з Расеі тавараў, якія паходзяць з трэціх краінаў і выпушчаныя у свабоднае абарачэнне ў Расеі.

Сёння прадпрымальнікі праводзяць агульнанацыянальную акцыю пратэсту супраць новаўвядзенняў, якія знішчаць іх бізнэс. У страйку прымае ўдзел 60% прадпрымальнікаў краіны.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках