29 снежня 2024, Нядзеля, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 дзён каля СІЗА праходзяць акцыі салідарнасці з палітвязнем Баразенка (Фота, відэа)

Ужо 12 дзён працягваюцца акцыі салідарнасці з Аляксандрам Баразенкам ля сценаў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Маладзёжныя актывісты прыходзяць туды з партрэтамі палітвязня штодня а 19 гадзіне. Падчас акцый распаўсюджваюцца друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй пра Аляксандра.

Міліцыянты спачатку жорстка рэагавалі на ініцыятыву моладзі. Акцыі, якія праходзілі да 25 лістапада, скончваліся затрыманнямі. Апошімі днямі міліцыянты абмяжоўваюцца вонкавым назіраннем за ўдзельнікамі.

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка проста ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арк. 342 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Паказальна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках