24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лістападзе біржавы курс даляра да беларускага рубля вырас на 1,9%

У студзені—лістападзе 2008 года на беларускім валютным рынку адзначанае паслабленне нацыянальнай грашовай адзінкі да амерыканскага даляра і ўмацаванне да еўра і расейскага рубля.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы катыроўка даляра, па падліках БелаПАН, павялічылася за 11 месяцаў на 0,47% (з 2.150 да 2.160 рублёў), у лістападзе — на 1,89%.

Біржавы курс еўра знізіўся ў студзені—лістападзе на 11,3% (з 3.151 да 2.795 рублёў), у лістападзе — вырас на 3,83%.

Курс расейскага рубля паменшыўся з пачатку года на 10,7% (з 87,61 да 78,24), у лістападзе — вырас на 0,01%.

На пазабіржавым рынку курс даляра ў студзені—лістападзе павялічыўся на 1,51% (з 2.155—2.160 да 2.180—2.200 рублёў), у лістападзе — на 2,46%.

У менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў сярэдні кошт даляра павялічылася за 11 месяцаў на 1,81% (курс куплі — з 2.125—2.140 да 2.150—2.185, продажу — з 2.153—2.165 да 2.200—2.203 рублёў). У лістападзе курс вырас у сярэднім на 1,72%.

На «чорным» рынку наяўнай валюты даляр падаражэў з пачатку года на 1,74% (курс куплі падвысіўся з 2.140—2.150 да 2.170 —2.180 рублёў, продажу — з 2.155—2.160 да 2.200—2.205), у лістападзе — на 1,51%.

Афіцыйны курс даляра да расейскага рубля, што ўсталёўваецца Цэнтральным банкам РФ, павялічыўся ў студзені—лістападзе на 12,47% (з 24,5462 да 27,606 рубля), у лістападзе — на 4%.

Курс беларускага рубля да расейскага вырас за 11 месяцаў на 13,15% (з 11,3897 да 12,888 расейскага рубля за 1.000 беларускіх), у лістападзе — на 2,62%.

У пераліку па крос-курсу катыроўка даляра да беларускага рубля паменшылася з пачатку года на 0,61% (з 2.155,1 да 2.142), у лістападзе — вырасла на 1,35%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках