24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта ў свеце патаннела больш чым ў 2 разы, таму таксі ў Менску падаражэла на 20 %

17

Большасць аператараў паслугаў легкавых таксі ў Менску зарэгістравалі новыя тарыфы.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення коштавай палітыкі камітэта эканомікі Менгарвыканкама Іосіф Рачыцкі.

Паводле яго інфармацыі, у асноўнай масе аператары зарэгістравалі падвышэнне тарыфаў у сярэднім на 20%. "Аднак некаторыя аператары зніжаюць кошты з-за канкурэнтнай барацьбы", — адзначыў начальнік упраўлення.

Ён паведаміў, што "кошты на паслугі таксі змяняюцца не адначасова, не з вызначанай даты. Змяненне тарыфаў распачалося з сярэдзіны кастрычніка".

Як раней паведаміў БелаПАН дырэктар асацыяцыі "Сталічнае таксі" Канстанцін Кузьмянкоў, жаданне таксістаў падвысіць тарыфы звязанае з ростам коштаў на гаруча-змазачныя матэрыялы і запасныя часткі. Ён адзначыў, што новыя тарыфы на таксі можна даведацца у дыспетчарскіх службах фірмаў-аператараў.

У службах таксі "107" і "135" БелаПАН паведамілі, што падвышэнне тарыфу чакаецца з 10 лістапада і ён складзе 1.580 рублёў за кіламетр.

У службе таксі "161" дату падвышэння тарыфу пакуль не назвалі.

Апошняе падвышэнне тарыфу на праезд у таксі было 5 лістапада 2007 года. Тады праезд падаражэў на 20%. Тарыф з гэтага перыяду складаў 1.320 рублёў за адзін кіламетр.

У асацыяцыю "Сталічнае таксі" уваходзяць 20 аператараў, якія аказваюць паслугі таксі ў Менску. У горадзе працуе каля 3,5 тыс. таксі.

Як паведамлялася раней, 5 лістапада падвышаныя лімітныя тарыфы на паслугі маршрутных таксі ў Менску ў сярэднім на 20%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках