24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскага адваката Зельцэра рыхтуюць да этапавання ў калонію

Асуджанага ў Беларусі грамадзяніна ЗША Эмануіла Зельцэра са следчага ізалятара КДБ перавялі ў СІЗА N1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Аб гэтым агенцтву "Интерфакс-Запад" паведаміў адвакат Эмануіла Зельцэра Дзмітры Гарачка.

«Э.Зельцэра рыхтуюць да этапавання ў выпраўленчую калонію. З СІЗА КДБ яго перавялі ў СІЗА N1 на вуліцы Валадарскага ў Менску», - паведаміў Д.Гарачка.

«Разам з ім на «Валадарку» (СІЗА N1 - ИФ) пераведзеная і Уладлена Функ (сакратарка Э.Зельцэра, якая была асуджаная разам з ім - ИФ)», - удакладніў адвакат.

«Хутчэй за ўсё, у бліжэйшыя дні яны будуць этапаваныя ў выпраўленчыя калоніі. Пакуль дакладнай інфармацыі аб тым, дзе мае падабаронныя будуць адбываць пакаранне, няма. Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі па гэтым пытанні павінен вызначыцца ў хуткім часе», - адзначыў ён.

Як раней паведамлялася, 11 жніўня 2008 года Э.Зельцэр Менскім гарадскім судом быў прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне падробленых дакументаў.

Разам з ім да 1 году пазбаўлення волі была прысуджаная і яго сакратар грамадзянка Расеі Уладлена Функ за збор камерцыйнай інфармацыі і выкарыстанне падробленых дакументаў.

У мінулую пятніцу Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд і пакінуў яго ў сіле.

Э.Зельцэр і У.Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года і змешчаныя ў СІЗА КДБ.

У шэрагу СМІ выказвалася меркаванне, што арышт Э.Зельцэра звязаны са справай аб спрэчцы за спадчыну памерлага ў Лондане бізнэсмэна Бадры Патаркацішвілі.

Э.Зельцэр - былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і адмываннем грошай у Расеі і былых савецкіх рэспубліках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках