27 снежня 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаныя ў карупцыі чыноўнікі дагэтуль не звольненыя

7

Згаданыя Лукашэнкам на нарадзе па барацьбе з карупцыяй чыноўнікі МУС пакуль не звольненыя з органаў унутраных справаў.

Такую выснову можна зрабіць з выказванняў міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава ў размове з журналістамі 28 лістапада перад пачаткам калегіі МУС.

Гаворка ідзе аб першым намесніку міністра Аляксандры Шчурко, намесніку міністра Віктары Філістовічы і начальніцы Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Лідзіі Іванчыкавай. Адзін з іх — В.Філістовіч — быў заўважаны сёння ў службовай форме на паседжанні калегіі.

"Гэтыя супрацоўнікі прызначаліся ўказам прэзідэнта і вызваляцца будуць указам прэзідэнта", — заявіў У.Навумаў.

Адказваючы на пытанне БелаПАН, якія высновы МУС зрабіла пасля нарады ў Лукашэнкі, міністр адзначыў: "Высновы нашыя былі і застаюцца ранейшымі: карупцыя — гэтае самае вялікае зло, якое перашкаджае развіццю дзяржавы".

Паводле словаў У.Навумава, у сітуацыі з чыноўнікамі МУС разбіраюцца "адпаведныя дзяржаўныя органы, і яны дадуць ацэнку". "Мы з гэтай ацэнкай загадзя згодны. Тыя людзі, якія прынялі прысягу і служаць сваёй краіне, не могуць не пагадзіцца з ацэнкай прэзідэнта", — заявіў міністр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках