26 снежня 2024, Чацвер, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспартная пошліна на расейскую нафту зніжаецца да 192,1 даляра за тону

5

Расея зніжае з 1 снежня экспартную пошліну на нафту амаль на 100 даляраў. Стаўка паменшыцца з цяперашніх 287,3 даляра за тону нафты да 192,1 даляра за тону.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Расеі Ўладзімір Пуцін, паведамляе БелТА.

Мыты на светлыя нафтапрадукты зніжаюцца з 205,9 даляра за тону да 141,8 даляра, на цёмныя — з 110,9 даляра да 76,4 даляра.

Новая стаўка разлічаная з улікам прынятых нядаўна парламентам паправак у закон «Аб мытным тарыфе». Раней для азначэння памеру пошлін урад Расеі на працягу двух месяцаў праводзіла маніторынг на міжнародных рынках нафтавай сыравіны. І самі пошліны ўсталёўваліся раз на два месяцы.

Зараз перыяд маніторынгу скарочаны да аднаго месяца і ён будзе праводзіцца з 15-га чысла кожнага каляндарнага месяца па 14-е чысло наступнага месяца. Дзеянне пошлін таксама скарочанае да аднаго месяца.

У адпаведнасці з беларуска-расейскімі дамоўленасцямі, пошліна на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь з Расеі, ў цяперашнім годзе разлічваецца з ужываннем каэфіцыента 0,335. Такім чынам, з 1 снежня яна складзе для Беларусі 64,4 даляра.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках