25 снежня 2024, Серада, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўлічэнка сыходзіць у адстаўку?

19

З'явілася інфармацыя, што скандальна вядомы палкоўнік Дзмітры Паўлічэнка мае намер падаць у адстаўку.

Раней мы паведамлялі са спасылкай на сайт «Беларускія навіны», што Дзмітры Паўлічэнка знаходзіцца ў шпіталі з інсультам. Аднак сайт «Беларускі партызан» сцвярджае, што ніякага інсульту ў палкоўніка няма. І нібыта нічога экстраардынарнага з ім не здарылася. У рэанімацыю ён не трапляў, а ў шпіталь на абследванне лёг па ўласным жаданні.

Калі верыць крыніцам сайта ў Міністэрстве ўнутраных справаў, у Паўлічэнкі выяўлены шэраг хранічных захворванняў. Не выключана, што пасля заканчэння комплекснага абследвання Паўлічэнка напіша рапарт аб звальненні са службы.

У канцы кастрычніка Дзмітры Паўлічэнка быў прызначаны намеснікам камандзіра корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС па баявой падрыхтоўцы. У абавязкі Дзмітрыя Паўлічэнкі ўваходзіць арганізацыя падрыхтоўкі міліцэйскіх частак па пытаннях баявой службы і выхаваўчая праца з асабістым складам. Аднак, паводле інфармацыі «Беларускага партызана», Паўлічэнка да гэтага часу не з'явіўся на новым працоўным месцы.

Нагадаем, што Дзмітрыя Паўлічэнку падазраюць у датычнасці да гвалтоўных знішчэнняў і выкраданняў экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, палітыка Віктара Ганчара, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зміцера Завадскага. Яму забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўразвяза.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках