27 снежня 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк паставіў імпарцёраў у чаргу

9

Урад Беларусі вызначыў парадак звароту юрасоб за хадайніцтвам Савміна ў Нацбанк аб дазволе авансавага плацяжу па імпарце.

У адпаведнасці з растлумачэннем парадку ўжывання пастановы Нацбанка N165, якая размешчаная на сайце Савета міністраў, імпарцёры павінныя звяртацца ў галіновыя органы дзяржкіравання з просьбай аб дазволе правядзення авансавага плацяжу па імпарце, паведамляе “Інтэрфакс”.

У функцыі органаў дзяржкіравання ўваходзіць разгляд запатрабаванняў імпарцёраў у прадаплаце і наступнае прадастаўленне ва ўрад прапановаў аб выдачы дазволаў у выпадку адсутнасці магчымасці выканання знешнегандлёвых дамоваў без прадаплаты.

Хадайніцтва накіроўваецца ў Нацбанк за подпісам віцэ-прэм'ера, які курыруе галіну.

Мясцовыя дзяржорганы (аблвыканкамы і Менскі гарвыканкам) разглядаюць звароты падпарадкаваных ім імпарцёраў, а таксама імпарцёраў, не мачых ведамаснай падпарадкаванасці, у аналагічным парадку і ўносяць хадайніцтвы ў Нацбанк у выпадку неабходнасці.

Урад тлумачыць, што органы дзяржкіравання, акрамя разгляду зваротаў імпарцёраў за хадайніцтвамі, павінныя аказваць ім метадалагічную дапамогу і садзейнічанне ў пераскладанні знешнегандлёвых дамоваў, забяспечваць заключэнне новых знешнеэканамічных дамоваў на ўмовах аплаты па факце пастаўкі (выкананне прац, аказанне паслуг).

У адносінах імпарцёраў, спецыфіка дзейнасці якіх мяркуе сталыя разлікі па прадаплаце, дзяржорганы могуць уносіць у Савмін прапановы аб прадастаўленні ім дазволаў, што пастаянна дзейнічаюць, на прадаплату па імпарце.

Зыходзячы са спецыфікі пэўнай галіны, дзяржорганы могуць уносіць у Савмін прапановы аб выдачы імпарцёрам дазволаў на правядзенне прадаплаты ў адносінах асобных груп тавараў.

Дазвол на аванс па імпарце выдаецца Нацбанкам па ўсіх знешнегандлёвых аперацыях, якія прадугледжаныя пэўнай знешнегандлёвай дамовай.

Прадаплата камандзіровачных выдаткаў ажыццяўляецца без прадастаўлення хадайніцтваў і атрыманні дазволу Нацбанка на правядзенне адпаведных плацяжоў.

Як паведамлялася, з 16 лістапада 2008 года ўступіла ў сілу пастанова Нацбанка N165, якая прадугледжвае прамую забарону на правядзенне юрасобамі авансавых плацяжоў з рахункаў рэзідэнтаў у беларускіх банках без адмысловага дазволу Нацбанка. Такі дазвол можа быць атрыманы толькі пасля накіравання ў Нацбанк хадайніцтва ўрада.

Дадзенае рашэнне прынятае Нацбанкам па ўзгадненні з урадам у сувязі з сітуацыяй на ўнутраным валютным рынку, якая ўскладняеццана і з мэтай скарачэння адтоку інвалюты з Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках