24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыялёг любой цаной

2

Хацеў быў паспрачацца з каляжанкай Ірынай Халіп, якая на сайце «Хартыі’97» заявіла, што ў беларускіх кенгуру яна ня верыць.

(Камэнтар наконт «рашэньня ўладаў дазволіць продаж і распаўсюд праз падпіску газэт «Народная воля» і «Наша Ніва» зьявіўся на сайце 21 лістапада.) Паспрачацца, зразумела, не пра тое, ці ёсьць у беларускіх лясох кэнгуру, але ў іншых пытаньнях. Напрыклад, ці заўсёды прынцып «чым горш, тым лепш» прыносіць рэальную карысьць грамадзтву? І чым будзе кепска, калі ў шапіках «Саюздруку» зьявяцца названыя выданьні? Прынамсі, іх чытачы, адрозна ад калегаў зь іншых газэт, парадуюцца.

Але я вырашыў пачакаць некалькі дзён і зразумеў, што спрачацца, па сутнасьці, няма пра што.

У панядзелак камісарка ЭЗ Бэніта Фэрэра‑Вальднэр заявіла, што яна «вітае рашэньне беларускіх уладаў аб прыняцьці канкрэтных мераў дзеля дазволу друкаваньня ды распаўсюду дзьвюх незалежных газэтаў «Народная воля» і «Наша Ніва». Верагодна, гэтую інфармацыю яна атрымала з агенцтва «Інтэрфакс», якая паведаміла, быццам гэтыя газэты ўжо вярнуліся ў сыстэму дзяржаўнага распаўсюду друку.

І хоць на 24 лістапада ніводная дамова падпісаная яшчэ не была, падумалася: а ці так ужо гэта важна?

Якая розьніца -- будуць незалежныя газэты ці ня будуць. Важна, што Эўразьвяз «узмацняе тэхнічны дыялёг зь Беларуссю ў сфэры ўзаемнага інтарэсу» (узята з тае ж заявы – В.Т.)

Цяпер усім ясна: дыялёг адбудзецца, што б ні здарылася. А лёс канкрэтных газэтаў нікога асабліва не цікавіць. Гэта такая дробязь на тле глябальнага дыялёгу.

Я не вазьму на сябе сьмеласьць камэнтаваць заявы прадстаўніцы Эўразьвязу. Дый няма патрэбы. На шчасьце, гэта ўжо зрабіў, хоць і ўскосна, вядомы палітык, былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл. У той самы дзень, калі ЭЗ вітаў рашэньне ўладаў РБ «дазволіць продаж і распаўсюд», Гавэл у інтэрвію італьянскай газэце Corriere della Sera абвінаваціў захад у палітыцы «патураньня й саступак на знак славутага замірэньня, што ў сапраўднасьці ёсьць толькі няздольнасьцю выкрываць і спыняць зло». Лідэр колішняй «аксамітнай рэвалюцыі» гаварыў пра дачыненьні захаду з Расеяй, якая, паводле ягоных словаў, імкнецца палітычна акупаваць суседнія краіны. Але ж «дыялёгу» Эўразьвязу і Беларусі гэта, думаю, таксама тычыцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках