Суд над палітвязнем Аляксандрам Баразенкам пачнецца 8 снежня
1- 24.11.2008, 20:56
Суд над актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандрам Баразенкам прызначаны на панядзелак, 8 снежня і пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.
Судзіць Аляксандра Баразенку будзе Наталля Вайтэховіч, якая і раней судзіла шматлікіх апазіцыянераў. Меркавалася, што працэс будзе весці суддзя Валер Есьман, аднак Аляксандр Лукашэнка згадаў яго на нарадзе па барацьбе з карупцыяй 13 лістапада ў якасці спрыяльнага карупцыянерам ад улады і хуткім часам Есьмана павінныя звольніць.
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка прама ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачваных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Характэрна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцый у адносінах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.