2 лiстапада 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанку даручана забяспечваць крэдытаванне ў расейскіх рублях

9

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі даў даручэнне забяспечваць крэдытаванне паставак у расейскіх рублях у сувязі з планаваным наданнем расейскаму рублю статуту рэгіянальнай валюты.

Аб гэтым ён паведаміў, адказваючы на пытанні падчас беларускага інвестыцыйнага форума ў Лондане, перадае «Интерфакс».

«Рэгіянальнай валютай мог бы стаць расейскі рубель. Мы вітаем гэтую прапанову», - сказаў С.Сідорскі.

Ён удакладніў, што адпаведнае рашэнне было прынятае на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў Беларусі і Расеі і некалькі разоў абмяркоўвалася прэм'ер-міністрамі двух краінаў.

«Апошні раз мы з Пуціным (прэм'ер-міністрам Расеі Уладзімірам Пуціным - ИФ) абмяркоўвалі гэтае пытанне некалькі дзён таму ў Малдове», - дадаў ён.

«Я даў даручэнне Нацыянальнаму банку распачаць працу па забеспячэнні крэдытных паставак за кошт расейскага рубля, каб забяспечыць яго папаўняльнасць», - сказаў С.Сідорскі.

Ён таксама паведаміў, што Беларусь працягвае перамовы з МВФ аб атрыманні крэдыту, выказаўшы ўпэўненасць, што крэдыт будзе дадзены.

«Гэты крэдыт патрэбны як Беларусі, так і ЕЗ. Пакуль праб'ем эканамічныя тромбы, і грошы паступяць у банкаўскую сістэму», - сказаў прэм'ер, адказваючы на пытанне, наколькі крытычнае для Беларусі атрыманне гэтага крэдыту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках