24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намгенпракурора і пракурор Менскай вобласці звольненыя

2

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч сваім загадам вызваліў ад займаных пасад намесніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласці Міхаіла Снегіра і звольніў іх з органаў пракуратуры.

Рашэнне было прынятае яшчэ 14 лістапада, паведаміў БелаПАН.

Нагадаем, 14 лістапада генпракурор узбудзіў крымінальную справу па факце злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі М.Купрыянавым і М.Снегіром. У дзеяннях службовых асоб угледжаныя прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці). Справа будзе расследавацца ў Генпракуратуры.

Як паведамлялася раней, 13 лістапада на нарадзе па пытаннях эфектыўнасці прыманых мер у барацьбе з карупцыяй Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору занесці прадстаўленне аб вызваленні ад займаных пасад М.Купрыянава і М.Снегіра.

А.Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў, што ў маі 2007 года М.Снягір набыў пяціпакаёвую кватэру ў цэнтры Менску плошчай больш за 200 кв. м з падземным гаражом. Ён купіў гэтую кватэру ў прадстаўніка камерцыйнай фірмы, які на той момант ужо не меў права прадстаўляць дадзеную фірму, паколькі быў звольнены па скарачэнні штатаў. Акрамя таго, па словах А.Лукашэнкі, дадзеная кватэра не магла быць прададзеная юрыдычнай асобай, паколькі ў ёй пражываў супрацоўнік фірмы Сідаровіч, у якога была складзеная дамова арэнды з фірмай да 2024 года.

М.Снягір, паведаміў беларускі кіраўнік, набыў гэтую кватэру за 156 млн. рублёў, у той час як рынкавы кошт яе перавышаў 500 тыс. даляраў. Каб надаць дамоўленасці бачнасць законнасці, Снягір аформіў падробленую дадатковае пагадненне да дамовы куплі-продажу, дзе быў абумоўлены іншы кошт кватэры — 535 млн. рублёў.

"Калі Сідаровіш, што пражываў у кватэры, звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Менска, то якую, вы думаеце, пазіцыю занялі суддзі Ілліна, Есьман, Паўлючук? Суддзя Ілліна ўзгадняла па тэлефоне са Снегіром паслядоўнасць сваіх дзеянняў", — паведаміў А.Лукашэнка. Акрамя таго, суддзі Есьман і Паўлючук прынялі рашэнне накласці спагнанне на наймальніка кватэры за нібыта самавольую яе перапланіроўку, адзначыў ён.

Па ягоных словах, Сідаровіч восем разоў звяртаўся ў Генеральную пракуратуру са скаргай на супрацьпраўныя дзеянні пракурора Снегіра, але "ўсе дакументы спісваліся са справы намеснікам генпракурора Мікалаем Купрыянавым, які знаходзіўся са Снегіром у сяброўскіх адносінах".

А.Лукашэнка таксама распавёў аб тым, што на тэрыторыі Цнянскага вадасховішча М.Снягір завяршае будаўніцтва катэджа, кошт якога, толькі па візуальных адзнаках, складае не менш 1 млн. даляраў. Па дадзеных кіраўніка дзяржавы, гэты катэдж, "які выглядае больш уражліва, чым рэзідэнцыя прэзідэнта", быў зарэгістраваны Снегіром на падстаўную асобу.

"І яшчэ адна рыска характарыстыкі пракурора вобласці. Да яго звярнуліся сябры-прадпрымальнікі з просьбай аб аказанні садзейнічання ва ўхіленні канкурэнта і адмене ўжо прынятага рашэння Вышэйшага гаспадарчага суду. Тут Снягір выявіў незвычайную актыўнасць", — заўважыў А.Лукашэнка. Па ягоных словах, калі "з-за прынцыповай пазіцыі" першага намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Яўгена Смірнова Снегіру не атрымалася вырашыць дадзенае пытанне, ён звярнуўся за дапамогай да намесніка генпракурора Купрыянава, які ў парадку пракурорскага нагляду прыпыніў выкананне рашэння суду.

Максімальная санкцыя ч. 2 ат. 424 КК — пазбаўленне волі на тэрмін да шасці год са штрафам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках