Прэм'ер-міністр Беларусі Сідорскі наведвае Лондан
10- 17.11.2008, 9:11
Прэм'ер-міністр прыме ўдзел у Беларускім інвестыцыйным форуме ў Лондане 18 лістапада, а таксама правядзе шэраг сустрэч.
Надзвычайны і Паўнаважны амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч паведаміў агенцтву «Інтэрфакс», што ў панядзелак ува ўрадавай дэлегацыі запланаваная сустрэча з лордам-мэрам лонданскага Сіці.
Акрамя таго, у прэм'ер-міністра плануецца сустрэча ў Палаце лордаў брытанскага парламента, на якую запрошаныя прадстаўнікі Палаты лордаў і Палаты абшчын. Плануецца ягоная сустрэча з дзяржаўным міністрам па справах Еўропы, удзельнікам Кабінета міністраў Вялікабрытаніі Кэралайн Флінт.
17 лістапада ў Лондане таксама адбудзецца сустрэча Сяргея Сідорскага з прадстаўнікамі справавых колаў. Пасля прэм'ер-міністр дасць інтэрв'ю агенцтву "Рэйтэр" і прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Лондане выставы беларускіх мастакоў.
Сяргей Сідорскі узначаліць працу беларускай дэлегацыі на Беларускім інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Лондане 18 лістапада.