24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры прадпрымальнікаў падтрымалі правядзенне акцыі пратэсту

Кардынацыйная рада індывідуальных прадпрымальнікаў падтрымае акцыі пратэсту ІП у снежні 2008 і ў студзені 2009 гадоў. Такое рашэнне было прынятае 13 лістапада на паседжанні рады.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў.

Паводле яго словаў, удзельнікі паседжання прынялі рашэнне падрыхтаваць два звароты. Адно — да ўрада краіны наконт ўвядзення мараторыя на змяненне ўмоваў працы ў малым і сярэднім бізнэсе ў сувязі з крызісам, які пачаўся і які без таго павялічыць колькасць беспрацоўных і прывядзе да зніжэння ўзроўня жыцця ў краіне. Другое — да індывідуальных прадпрымальнікаў аб падтрымцы масавых акцыяў па абароне іх правоў.

«Улады не ідуць на адкрыты дыялог з прадпрымальнікамі і не збіраюцца вырашаць нашыя праблемы. Яны зараз робяць усё, каб знішчыць індывідуальны бізнэс у краіне, груба парушаюць Канстытуцыю. Таму мы сёння не спадзяемся на кампрамісныя ўзаемаадносіны з уладай, а будзем абараняць свае правы масавымі акцыямі пратэсту.

Мы падтрымліваем акцыі пратэсту розных прадпрымальніцкіх структураў. 10 снежня плануецца страйк прадпрымальнікаў, 15 снежня — марш прадпрымальнікаў. 10 студзеня, калі не будуць адмененыя забойчыя для малога і сярэдняга бізнэсу законы, прадпрымальнікі правядуць масавую акцыю на Кастрычніцкай плошчы», — заявіў Аляксандр Макаеў.

Ён нагадаў, што 1 студзеня 2009 года скончыцца дзеянне ўказу № 760, што прывядзе да спынення працы дзясяткаў тысячаў індывідуальных прадпрымальнікаў. З новага года таксама спыніць дзеянне пункт 3 указу № 285 ад 18 чэрвеня 2005 года «Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці». У новым годзе тавары з трэціх краінаў, выпушчаныя ў свабоднае абарачэнне ў Расеі, якія ўвозяцца беларускімі ІП, будуць падлягаць мытнаму афармленню і выплаце ўвознага ПДВ.

«Улады за гэты час не патурбаваліся стварыць прымальныя ўмовы для ўвозу малых партыяў тавара, не спрасцілі працэдуру дэкларавання, не прыбралі празмерныя плацяжы і выпрабаванні на атрыманне сертыфікатаў гігіены і якасці. Не спрасцілі афармленне справаздачных дакументаў. Прадпрымальнікі не былі падрыхтаваныя ўладамі для працы ў новых умовах, дагэтуль незразумелая сітуацыя па рэштках тавараў», — адзначыў Аляксандр Макаеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках