24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка кляйміць кадравы пратэкцыянізм, наўпрост забыўшыся пра сваіх сыноў

21
Лукашэнка кляйміць кадравы пратэкцыянізм, наўпрост забыўшыся пра сваіх сыноў

"Дакладны спадарожнік карупцыі - кадравы пратэкцыянізм", - заявіў учора Лукашэнка на нарадзе па пытаннях барацьбы з карупцыяй.

"Чаму міністэрства абароны, Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі дапусцілі, што на пасаду вайсковага камісара Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці прызначаны падпалкоўнік С.Лакамы - сын тагачаснага старшыні Браслаўскага райвыканкама? Аб якой барацьбе з карупцыяй тут можна казаць. Галоўнае, атуліць "сваіх", абараніць карупцыйныя інтэрасы", - сказаў Лукашэнка.

"…перасаджванне чыноўнікаў, якія праштрафіліся, з аднаго крэсла ў іншае… толькі і займаюцца тым, што тых, хто правініўся, ціхенька перасаджваюць па гарызанталі ў іншыя цёплыя месцы…», - абураўся ён.

Каментуючы заявы беларускага кіраўніка, сайт АФН зважае на тое, што старэйшы сын Лукашэнкі, Віктар, займае пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай бяспецы, удзельніка Савета Бяспекі Беларусі.

Дзмітрый Лукашэнка займае пасаду старшыні цэнтральнага савета беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартовы клуб», таксама з'яўляецца ўдзельнікам НАК Беларусі.

Малодшы сын Мікалай суправаджае бацьку амаль ва ўсіх міжнародных і ўнутраных паездках, і нават «прымае справаздачы» галоўкамаў узброеных сіл Беларусі, адзначае сайт.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках