29 снежня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан можа стаць дзяржсакратаром ЗША

Сенатар ад штата Нью-Ёрк Хілары Клінтан названая ў ліку кандыдатаў на пост дзяржсакратара ў адміністрацыі Барака Абамы, перадае Associated Press са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі будучага прэзідэнта.

Былая першая ледзі ЗША змагалася за вылучэнне ў прэзідэнты ад дэмакратаў, але ў напружанай барацьбе саступіла гэтае месца Абаме, які потым адолеў суперніка-рэспубліканца Джона Макейна.

Як адзначае AP, у чацвер Абама прызначыў былых паплечнікаў Біла Клінтана адказваць за фарміраванне Дэярждэпа і Пентагона.

Дзве крыніцы агенцтва, якія пацвердзілі магчымасць прызначэння Клінтан, казалі на ўмовах ананімнасці, асцерагаючыся незадаволенасці з боку абранага прэзідэнта і ягонага апарата. Прадстаўнік Клінтан Філіп Рэйнс (Philippe Reines) не стаў каментаваць сітуацыю, параіўшы журналістам звярнуцца ў пераходную каманду Абамы, дзе таксама адмовіліся ад каментароў.

Барак Абама, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 4 лістапада, зойме пост кіраўніка дзяржавы ў студзені. У цяперашні час ягоная каманда актыўна займаецца падборам кадраў для будучай адміністрацыі. Сярод кандыдатаў на месца кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, акрамя Клінтан, называюць сенатараў Чака Хейгела (Chuck Hagel) і Джона Кэры (John Kerry), а таксама губернатара Нью-Мексіко Біла Рычардсана (Bill Richardson) і некаторых іншых палітыкаў-дэмакратаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках