27 снежня 2024, Пятніца, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па справе аб выбуху КДБ дапытвае пратэстанцкіх святароў

2

Позву з'явіцца на допыт у Камітэт дзяржбяспекі даставілі Сяргею Вашкевічу, аднаму з памочнікаў пастара Вячаслава Ганчарэнкі і служэбніку пратэстанцкай царквы «Новае Жыццё».

У позве змяшчалася патрабаванне «з'явіцца 10 лістапада 2008 года ў 14.00 у адміністрацыйны будынак УКДБ Рэспублікі Беларусь па г.Менску і Менскай вобласці для дачы тлумачэнняў», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вячаслаў Ганчарэнка выказаў сваю занепакоенасць тым, што на працягу некалькіх гадоў органы дзяржбяспекі пераследваюць служэбніка царквы. Пастар адправіў пісьмовы зварот да старшыні КДБ. У лісце змяшчаецца просьба «не выяўляць празмернай увагі да персоны служэбніка», якога пастар характарызуе як вернага хрысціяніна, прыстойнага і законапаслухмянага чалавека.

10 лістапада Сяргей Вашкевіч з'явіўся ва УКДБ. Падчас гутаркі супрацоўнікі КДБ задалі яму пытанні, датычныя выбуху, які адбыўся ў Менску 4 ліпеня і мінулай дзейнасці Сяргея Вашкевіча ў дабрачыннай арганізацыі.

Падчас гутарак следчы КДБ пажадаў зняць у Сяргея Вашкевіча адбіткі пальцаў, ад чаго, як і ад падпісання пратаколу аб правядзенні допыту, служэбнік царквы адмовіўся. Сяргей Вашкевіч аргументаваў сваю адмову так: «Як вернік і, больш за тое, як служэбнік царквы, я па сваім вераперакананні і жыццёвым каштоўнасцям дакладна не магу прымаць удзел у супрацьзаконных дзеяннях».

Напрыканцы сустрэчы супрацоўнік КДБ паабяцаў больш не запрашаць служэбніка царквы на падобныя «гутаркі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках