28 снежня 2024, Субота, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За гутарку з пісьменнікам Акуніным Хадаркоўскага адправілі ў карцэр

Экс-кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі 8 кастрычніка быў змешчаны ў карцэр на 12 сутак за інтэрв'ю, апублікаванае ў часопісе Esquire, паведамляе прэс-цэнтр адвакатаў Хадаркоўскага.

Пытанні палітвязню тады задаваў пісьменнік Рыгор Чхарцішвілі, больш вядомы пад псеўданімам "Барыс Акунін". У гэтым інтэрв'ю Хадаркоўскі распавёў аб турэмнай волі, аб сваёй дзіцячай мары і вядома закрануў палітычныя і эканамічныя тэмы, адзначыўшы, што Крэмль праводзіць у Расеі палітыку дзяржаўнай "акупацыі".

Гнаны мільярдэр быў змешчаны ў штрафны ізалятар за 7 дзён да разгляду касацыйнай скаргі на адмову ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Як зазначаюць абаронцы, рашэнне начальніка СІЗА загадзя і відавочна супрацьзаконнае. Ніякіх "незаконных" лістоў Міхаіл Хадаркоўскі не пісаў, не атрымліваў". Паводле словаў Хадаркоўскага, пасля публікацыі кожнага інтэрв'ю падчас знаходжання ў лагеры яго саджалі ў карцэр.

Вытрымкі з інтэрв'ю з Хадаркоўскім чытайце ТУТ .

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках