24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава?

14

У прынятай Еўрапарламентам рэзалюцыі кажацца аб адмене санкцыяў супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Прэс-цэнтр Хартыі’97 звярнуўся за тлумачэннямі да чальца беларускай дэлегацыі ў Страсбурзе.

Нагадаем, што ў спісах неўяздных у краіны Еўразвяза значацца беларускія чыноўнікі, падазраваныя міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў апазіцыі, а таксама беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка.

«Пытанне супраць каго канкрэтна адмяніць санкцыі, будзе вырашаць Еўразвяз. У Еўрапарламенце проста заявілі, што мы, маўляў, можам адмяніць візавыя санкцыі. Але канкрэтныя рэчы, я думаю, будуць вырашацца ў панядзелак у Люксембурзе, на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Еўразвяза, дзе, як вядома, будзе прысутнічаць беларускі міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў. Учора еўрадэпутаты нам сказалі: Лукашэнка вызваліў палітвязняў, а Еўропа не зрабіла кроку насустрач. Казалі, што трэба адмяніць санкцыі супраць некалькіх беларускіх чыноўнікаў, з кім можна весці перамовы. Пра адмену санкцыяў асабіста супраць Лукашэнкі гаворкі не было. Хаця гэтае пытанне цікавіла ўсіх. Каго будуць упускаць у Еўропу, пакуль рана казаць. Пэўныя прозвішчы не называліся», -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Павал Севярынец, які прысутнічаў на паседжанні Еўрапарламента разам з Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Казуліным.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках