25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з старшынёй Саюза палякаў Беларусі

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі прыняў сёньня старшыню непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс.

Пасьля сустрэчы спадар Качынські заявіў, што аб’яднанньне СПБ з іншым, кантраляваным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў, “недапушчальнае”.

“Мы, польская дзяржава, ня можам выкарыстоўваць пэўныя схільнасьці нашых сяброў па Эўрапейскім Зьвязе да асаблівага погляду на краіны, што месьцяцца на ўсход ад Польшчы, ня можам выкарыстоўваць гэтага такім чынам, каб дапамагаць рэжымам, якія гэтага не заслугоўваюць. І тым больш ня можам умешвацца ў справы добра працуючай, аўтэнтычнай арганізацыі польскай меншасьці. І пра гэта мы размаўлялі”, - заявіў Лех Качыньскі.

Як піша “Радыё Свабода”, польскі прэзыдэнт падкрэсьліў таксама, што “паляпшэньне стасункаў зь Беларусьсю - гэта добрая справа, але на пэўных ўмовах”.

У сваю чаргу Анжаліка Борыс зазначыла, што сытуацыя з палякамі ў Беларусі залежыць ад добрага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларусьсю.

“Цяпер тое, як гэта будзе, залежыць выключна ад беларускіх уладаў. Час пакажа, якія ня толькі заявы, а канкрэтныя захады і крокі будуць імі зробленыя”, - заўважала яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках