25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сетка заправак «ЛУКОЙЛ-Беларусь» прадавала бензін, разведзены з саляркай

18

142,5 тоны бензіну А-95, змешанага з дызпалівам, было прададзена праз сетку аўтазаправак “ЛУКОЙЛ-Беларусь".

Выкарыстанне сурагату прывяло да паломкі паліўнай сістэмы аўтамабіляў і прычыніла шкоду фізічным і юрыдычным асобам на суму больш за 23 мільёнаў рублёў. У сувязі з гэтым распачата крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.

Па ёй ужо праходзіць больш за 10 пацярпелых. Кампанію “ЛУКОЙЛ-Беларусь" абвінавачваюць у тым, што не былі прынятыя належныя меры па забеспячэнні правільнага прыёму, захоўванні і продажу нафтапрадуктаў на адной з нафтабаз. У выніку гэтага ў канцы снежня 2007 — пачатку 2008 года пры прыёмцы нафтапрадуктаў было дапушчана змешванне бензіну А-95 з дызельным палівам.

У звязі з гэтым міліцыя звяртаецца да ўсіх, хто ў перыяд з 25 снежня мінулага года па 1 сакавіка сёлета запраўляў аўтамабілі бензінам А-95 на АЗС "ЛУКОЙЛ-Беларусь", з прычыны чаго адбылася паломка паліўнай сістэмы аўтамабіля, звярнуцца ў пракуратуру Мінскага раёна па тэлефоне 200-13-30.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках