24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уга Чавес выпрабаваў беларускія «МАЗы»

4

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес учора сёў за руль аднаго з «МАЗаў», пастаўленых у гэтую краіну Беларуссю.

Як сапраўдны кіроўца, Чавес аб'ехаў на шматтонным грузавым аўтамабілі нафтахімічны комплекс, які будуецца ў штаце Карабоба, і застаўся вельмі задаволены прадукцыяй беларускага аўтапрама. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «МАЗы» ні ў чым не саступаюць грузавікам вядомых замежных фірмаў, а іх кошт у два разы ніжэй», перадае ІТАР-ТАС.

Чавес даў высокую ацэнку супрацоўніцтву з Беларуссю і Аляксандрам Лукашэнкам. Ён падкрэсліў гатоўнасць Менску перадаваць «сучасныя тэхналогіі» і паведаміў пра планы будаўніцтва зборачнага прадпрыемства Менскага аўтамабільнага заводу ў Венесуэле.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках