29 снежня 2024, Нядзеля, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у Менску: у парадку дня шмат цяжкіх пытанняў (абноўлена)

9
Пуцін у Менску: у парадку дня шмат цяжкіх пытанняў (абноўлена)

Прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін сёння прылятае ў Менск на паседжанне Саўміна «саюзнай дзяржавы». Аднак расейскі прэм'ер сустрэнецца асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведаміў напярэдадні візіту Пуціна ў Менск Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, падчас візіту ў Менск кіраўніка расейскага ўрада Уладзіміра Пуціна пытанні паставак у Беларусь расейскага газу, яго цаны і стабілізацыйнага крэдыту будуць аднымі з галоўных падчас двухбаковых сустрэчаў.

"Галоўнымі пытаннямі двухбаковай размовы падчас візіту расейскай урадавай дэлегацыі на чале з У.Пуціным будзе пытанне газу і пытанне крэдыту на стабілізацыю плацёжнага балансу", - сказаў амбасадар.

Пры гэтым Сурыкаў адзначыў, што праграма паседжання Савета міністраў "cаюзнай дзяржавы" вызначаная і зацверджаная. "Там шмат зусім іншых пытанняў. Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на двухбаковых сустрэчах", - дадаў ён.

Што датычыць кошту газу, дык Сурыкаў адзначыў, што цана расейскага газу для Беларусі ў 2009 годзе можа скласці каля $250 за тысячу кубаметраў.

"Калі груба па формуле зараз прыкінуць, дык цана газу для Беларусі атрымліваецца каля $250 за 1 тыс. куб. м", - сказаў дыпламат.

Ён нагадаў, што пазіцыя расейскага боку пры правядзенні газавых перамоваў "даўно вызначаная". "Чатырохгадовы кантракт быў падпісаны ў снежні 2006 года, а ў снежні 2007 года быў падпісаны двухбаковы мемарандум як падмурак палітычных дзеянняў. Гэтыя два дакументы зафіксавалі гаспадарчы і палітычны складнік у двухбаковых адносінах", - сказаў Сурыкаў.

Тым часам, расейская служба радыё «Свабода» паведаміла, што падчас візіту Пуціна ў Менск плануецца абмеркаваць размяшчэнне сістэмаў супрацьракетнай абароны Расеі ў Беларусі.

Не выклікае сумневаў, што Пуцін і Лукашэнка будуць таксама размаўляць аб магчымым прызнанні Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

З аэрапорта Пуцін адразу адправіцца на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам ў яго рэзідэнцыю на вуліцы Карла Маркса ў Менску.

Як паведаміла "Интерфаксу" крыніца ва ўрадзе Расеі, у складзе расейскай дэлегацыі - першы віцэ- прэм'ер РФ Ігар Шувалаў, віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Аляксей Кудрын, міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко, кіраўнік ФМС РФ Андрэй Бельянінаў, дырэктар ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў, а таксама прадстаўнікі практычна ўсіх буйных расейскіх кампаніяў.

Прысутнасць кіраўніка ФСБ Расеі крыніца тлумачыць тым, што ў межах перамоваў "будуць абмяркоўвацца пытанні супрацоўніцтва расейскіх і беларускіх спецслужбаў, пытанне аб мяжы, а таксама шэраг мытных аспектаў двухбаковага ўзаемадзеяння".

Разам з тым суразмоўца агенцтва адзначыў, што па выніках візіту двухбаковых дакументаў падпісваць "пакуль не плануецца".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках