24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумаў пацвердзіў: У Беларусі з'явілася «валютчыкі», іх будуць арыштоўваць

37

Міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў пацвердзіў на брыфінгу выпадкі з'яўлення ў Беларусі «чорных валютчыкаў».

«Я пацвярджаю, што ў апошні час у Беларусі ізноў з'явіліся ўжо забытыя намі так званыя «чорныя валютчыкі». У сувязі з гэтым, працаўнікам міліцыі прыйдзецца аднаўляць навыкі барацьбы з гэтым злом», - сказаў У.Навумаў.

Па ягоных словах, «гэтая тэма (незаконныя валютныя аперацыі) і ўчора, і сёння актыўна абмяркоўваецца ў міністэрстве сумесна з прадстаўнікамі Нацбанка».

Кіраўнік МУС лічыць непатрэбным узмацняць жорсткасць пакарання за незаконныя валютныя аперацыі. «Мы будзем арыентавацца на затрыманні «валютчыкаў» на месцы разам з ўсімі сродкамі, якія ў іх будуць на руках. Па нашых законах яны падлягаюць канфіскацыі», - адзначыў Навумаў.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, каля абменных пунктаў філіялаў розных беларускіх банкаў у Менску з'явіліся маладыя людзі, якія прапаноўвалі амерыканскую валюту па кошце ад 2.300 да 2 400 рублёў.

Праблемы з продажам валюты ЗША сёння ёсць ува ўсіх беларускіх банкаў. Насельніцтва, не давяраючы беларускаму рублю ва ўмовах фінансавага крызісу, кінулася набываць даляры ЗША.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках