Пуцін і Сідорскі сустрэнуцца сам-насам
3- 3.10.2008, 12:12
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і старшыня ўрада Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін правядуць 6 кастрычніка ў Менску сустрэчу ў вузкім коле.
Як паведаміў БелТА прэс-сакратар беларускага прэм'ера Аляксандр Цімашэнка, сустрэча пройдзе ў перад пачаткам паседжання Савета міністраў «саюзнай дзяржавы». Паседжанне «саюзнага ўрада» пройдзе пад старшынствам Пуціна. Месца яго правядзення — рэзідэнцыя «Заслаўе-2».
На паседжанні павінна быць разгледжанае пытанне цаны на расейскі газ для Беларусі.