25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабоду Баразенку! (Відэа, фота)

8

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі сёння некалькі акцый з патрабаваннем вызваліць палітвязня Аляксандра Баразенку.

Акцыі адбыліся ў цэнтры Менска – на плошчы Незалежнасці, каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага і на Кастрычніцкай плошчы.

На плошчы Незалежнасці актывісты «Еўрапейскай Беларусі» на працягу 15 хвілін стаялі каля будынка Дома ўрада з залепленымі скотчам ротамі. Каля СІЗА на Валадарскага маладыя апазіцыянеры разгарнулі расцяжку «Свабоду Баразенку!».

На Кастрычніцкуб плошчу актывісты «Еўрапейскай Беларусі» прыйшлі з партрэтамі палітвязня. У гэты час на плошчы ў Палацы Рэспублікі праходзіў з'езд праўладавай арганізацыі БРСМ. Да маладых людзей адразу ж падышлі некалькі супрацоўнікаў АМАПа, якія запатрабавалі, каб апазіцыянеры ўбралі партрэты. Пры гэтым амапаўцы паводзілі сябе досыць па-хамску. «Што вы сюды прыйшлі з гэтымі партрэтамі? Ён што памёр? – казалі яны, паказваючы на партрэт палітвязня. – Так ідзіце на могілкі!».

Амапаўцы ў форме і цывільным сачылі за акцыяй да таго часу, пакуль яна не скончылася, стала пагражаючы яе ўдзельнікам арыштам.

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка прама ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачваных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Характэрна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцый у адносінах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках