26 снежня 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд не задаволіў скаргу ўдзельніка «Працэсу 14-ці»

1

Менскі гарадскі суд не задаволіў наглядную скаргу актывіста апазіцыі Уладзіміра Сергеева — фігуранта «справы чатырнаццаці».

Як нагадвае агенцтва БелаПАН, 22 красавіка Уладзімір Сяргееў быў аштрафаваны на 100 базавых велічыняў паводле арт. 342.1 Крымінальнага кодэкса нібыта за "арганізацыю масавых беспарадкаў" падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 года.

Пасля таго, як Менскі гарадскі суд у касацыйным парадку пакінуў прысуд без зменаў, малады чалавек падаў наглядную скаргу на імя старшыні суду.

У адказе, атрыманым У.Сергеевым, кажацца, што "вінаватасць у здзяйсненні правапарушэння даказаная цалкам", нягледзячы на довады асуджанага аб шматлікіх парушэннях падчас працэсу, разыходжанні паказанняў міліцыянтаў з рэчаіснасцю, незаконнасць выкарыстання ў якасці рэчыўных доказаў відэа- і фотаматэрыялаў сумніўнага паходжання. "Падставы для адмены прысуду няма. Скарга не падлягае задавальненню", — гаворыцца ў адказе.

За ўдзел у гэтай акцыі пратэсту Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў былі прысуджаныя да абмежавання волі на два года без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы. Антон Койпіш і Уладзімір Сяргеяў — аштрафаваныя на 100 базавых велічыняў. Непаўнагадовы Максім Дашук прысуджаны да 1,5 гадоў абмежавання волі, Андрэй Кім — да пазбаўлення волі на 1,5 гады з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму на падставе двух артыкулаў: гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі і ўдзел у групавых дзеяннях, якія грубае парушаюць грамадскі парадак. 20 жніўня А.Кім быў вызвалены ў адпаведнасці з указам прэзідэнта аб памілаванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках