24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах ужо два дні нельга купіць даляры

28

У насельніцтва расьце попыт на замежную валюту. Гэта пацьвярджаюць супрацоўнікі банкаў.

“Бяруць людзі валюту. Вось даляраў у нас ужо няма два дні, але абяцаюць завезьці заўтра і пасьлязаўтра. Звычайна ў канцы году такія сытуацыі. Летась таксама было такое, толькі раскуплялі эўра. А сёлета эўра ёсьць у свабодным продажы, а даляры раскупілі”, - сказала ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” кіраўніца валютнага аддзелу “Беларусбанку” ў Наваградку Тацяна Базарэвіч.

“Адчуваецца падвышаны попыт, нейкая хваля, але валюта ёсьць у свабодным продажы”, - кажа кіраўнік “Беларусбанку” ў Слонімскім раёне Аляксандар Лагуцік.

“У прынцыпе, праблемы якія: людзі апошнім часам разьбіраюць валюту, але яна ўсё роўна ёсьць у свабодным продажы. Эўра свабодна можна купіць, даляры — таксама. Бываюць пэрыяды, калі ў запасе няма, але мы хутка закупляем, завозім, і ўсё”, - зазначае намесьніца кіраўніка “Беларусбанку” ў Ваўкавыску Сьвятлана Хвастова.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках