1 лiстапада 2024, Пятніца, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыехаў намміністра замежных спраў Чэхіі

24 кастрычніка ў Менск з працоўным візітам прыбыў першы намміністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр.

Падчас візіту беларускі і чэшскі бакі абгавораць «шляхі развіцця дыялогу Беларусі з Еўразвязам з улікам маючага быць старшынства Чэхіі ў ЕЗ у першым паўгоддзі 2009 года», а таксама абмяняюцца меркаваннямі аб магчымасцях актывізацыі двухбаковага беларуска-чэшскага супрацоўніцтва, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, афіцыйныя двухбаковыя кантакты паміж краінамі не ажыццяўляюцца ўжо шэсць гадоў. Прэм'ер-міністр Чэхіі Мілаш Земан быў апошнім чэшскім палітыкам, які наведваў Менск у 2002 годзе.

Дыпмісіі ў дзвюх краінах узначальваюцца часовымі паверанымі.

У 2002 годзе Чэхія адмовіла ў візе Аляксандру Лукашэнку, калі той збіраўся прыняць удзел у саміце НАТА ў Празе. У 2006 годзе беларускія ўлады не выдалі візу тады чэшскаму сенатару, а цяпер міністру замежных спраў Карэлу Шварцэнбергу.

На мінулым тыдні чэшскую сталіцу з візітам наведаў лідэр ствараемага руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках