24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ накіроўвае місію ў Менск

Місія Міжнароднага валютнага фонда на працягу некалькіх бліжэйшых дзён пачне абмеркаванне з уладамі Беларусі пытання аб прадастаўленні крэдыта, гаворыцца ў заяве кіраўніка Фонда Дамініка Строс-Кана.

Памер фінансавання, якое можа быць прадастаўлена ў межах праграмы stand-by, яшчэ плануецца вызначыць, заявіў ён.

"Сусветны фінансавы крызіс негатыўна паўплываў на эканоміку Беларусі, яе доступ да знешняга фінансавання. У той жа час змена кан'юнктуры ў знешнім гандлі негатыўна паўплывала на аплатны баланс краіны", - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася раней, урад і Нацыянальны банк Беларусі звярнуліся ў МВФ з просьбай аб прадастаўленні рэзервовага крэдыту на $2 млрд.

Раней міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын паведаміў аб прынцыповым рашэнні Расеі выдаць Беларусі стабкрэдыт урада РФ на $2 млрд.

Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі, разлічаныя па нацыянальнай методыцы, складаюць $4,9 млрд. У верасні ЗВР скараціліся на 11,8% з-за высокага попыту на інвалюту.

На сусветным рынку рэзка знізіліся кошты на мінеральныя ўгнаенні, тавары нафтахіміі, якія экспартуе Беларусь.

З-за сусветнага фінансавага крызісу ў складанай сітуацыі апынуўся цяпер шэраг краін, якія развіваюцца - Пакістан, краіны Балтыі, Венгрыя, Украіна. Большасць гэтых краін ужо таксама звярнуліся да МВФ за дапамогай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках