24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі перасталі выдаваць крэдыты на жыллё

9

Шэраг беларускіх банкаў прыпынілі выдачу крэдытаў на жыллё, набыццё аўтамабіляў, спажывецкія патрэбы. Аб аднаўленні крэдытнай дзейнасці – ніякай канкрэтыкі.

У некаторых банках (напрыклад, БПС-Банк) спажыўцам заяўляюць, што за крэдытамі можна прыходзіць не раней за снежань. Гэта лепш за словы афіцыйных асоб пацвярджае, што фінансавы крызіс дакаціўся і да Беларусі.

Крэдытныя праграмы цалкам або часткова згарнулі першым чынам банкі, што належаць замежным інвестарам. Напрыклад, у адным з філіялаў ВТБ на пытанне аб магчымасці атрымання крэдыту на набыццё аўтамабіля паведамілі, што праграма прыпыненая. І параілі звязацца з банкам на гэтым тыдні: «Магчыма, сітуацыя праясніцца», піша газета «Экспрэс-навіны»

У банках, што замарозілі паслугі па выдачы крэдытаў, цяпер вырашаюць, як паступіць з персаналам крэдытных аддзелаў, які, па сутнасці, застаўся без працы.

Банкі, чый фінансавы патэнцыял нават ва ўмовах сусветнага крызісу не перашкаджае выдаваць крэдыты, вырашаюць праблемы інакш - падвышэннем адсоткавых ставак. Але калі вы вырашылі ўзяць крэдыт, то пазнаць аб ягоным кошце лепш, непасрэдна патэлефанаваўшы ў аддзяленні банкаў. Не на ўсіх афіцыйных сайтах з'явілася непрыемная інфармацыя аб падаражэнні крэдытаў. Напрыклад, на сайце Прыорбанка (на момант падпісання нумара ў друк) красаваліся старыя адсоткавыя стаўкі на крэдыт на набыццё жылля - 12% у далярах і 16% у беларускіх рублях. На самой справе стаўка ў далярах вырасла да 15%, у рублях - да 17%.

Дарэчы, што датычна крэдытаў на жыллё, то, як адзначае infobank.by, «у сувязі з сусветным фінансавым крызісам колькасць беларускіх банкаў, якія прадастаўляюць такія крэдыты, істотна павузілася. У частцы тэрміна разгляду крэдытных заявак таксама ёсць змены не да лепшага. У асноўным, банкі істотна павялічылі тэрміны разгляду, арыентыровачна да 3-4 тыдняў. Напрыклад, тэрмін разгляду ў Белрасбанку цяпер складае 20 каляндарных дзён. Таму ў цэлым крэдыты абыходзяцца даўжэй і даражэй. Частка з разгляданых крэдытаў на дадзены момант выдаецца на даволі доўгі тэрмін - 20 гадоў, напрыклад, у Белаграпрамбанку і Белрасбанку. Астатнія крэдыты абмежаваныя максімальным тэрмінам - 15 гадоў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках