28 снежня 2024, Субота, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазыка перад Расеяй расце: Лукашэнку вылучаюць крэдыт у 2 мільярды даляраў

17

Расея прыняла рашэнне аб вылучэнні Беларусі крэдыту на 2 мільярды даляраў, паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын у размове з журналістамі.

«На мінулым тыдні прынятае рашэнне аб вылучэнні крэдыту Беларусі на $2 млрд», - сказаў ён.

Паводле яго словаў, $1 млрд будзе вылучаны ўжо сёлета, а яшчэ $1 млрд - у наступным годзе, перадае «Интерфакс».

Нагадаем, што ў 2007 годзе Расея і Беларусь дамовіліся аб даванні стабілізацыйнага дзяржкрэдыту на суму 1,5 млрд. дал., гэтыя сродкі Расея пералічыла ў канцы снежня 2007 года на валютны рахунак (у далярах ЗША) Міністэрства фінансаў Беларусі ў Нацыянальным банку Беларусі.

Сродкі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 1,5 млрд. дал. вылучаныя адной траншай на 15 гадоў пад стаўку LIBOR + 0,75 адс. Беларусі даецца 5-гадовы ільготны перыяд на выплаты па асноўным абавязку. Аднак адсоткі ў гэты час усё роўна будуць выплачвацца. Пры гэтым бакі заявілі аб магчымасці вылучэння Беларусі яшчэ аднаго дзяржкрэдыту ў 2008 годзе. Гаворка ідзе аб крэдыце ў памеры 2 млрд. дал.

Другі крэдыт як чакаецца пойдзе на падтрымку гандлёвага і плацёжнага балансу рэспублікі. Формай крэдыту можа ў тым ліку стацца і пазыка на расейскім рынку з дзяржудзелам, казаў раней Аляксей Кудрын.

Адзначым таксама, што ў 2009 годзе газ у Беларусь будзе пастаўляцца па кошце, вызначаным па замацаванай у кантракце формуле.

Паводле дасягнутай у снежні 2006 года дамоўленасці, кошт на расейскі газ будзе паэтапна падвышацца. Так, калі ў 2008 годзе кошт «блакітнага паліва» склаў 67% ад рынкавага, а ў 2009 годзе павінен быць на ўзроўні 80%.

Як раней заяўляў амбасадар РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў, газ для Беларусі можа каштаваць 200-250 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках