23 лiстапада 2024, Субота, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе пастаўляць у Іран снегаўборчую тэхніку

9

Новы дылер ААТ "Амкадор" з'явіўся ў Іране. З верасня 2008 года ТАА "Загрос-машын", офіс якога знаходзіцца ў Тэгеране, атрымала эксклюзіўнае права на продаж снегаўборчай тэхнікі, якая вырабляецца прадпрыемствам.

Гэта, у прыватнасці, снегаачышчальнікі фрэзерна-ротарныя "Амкадор 9211", "Амкадор 9512" і аэрадромныя ўборачныя машыны "Амкадор 9463". Кампанія таксама будзе прадаваць запчасткі да іх і навясное абсталяванне вытворчасці ААТ "Амкадор" для ўборкі снега.

На прадпрыемстве растлумачылі, што цікавасць да снегаўборчай тэхнікі ААТ "Амкадор" абумоўленая ўзніклымі ў Іране мінулай зімой праблемамі па ўборцы анамальнай колькасці снега. Упершыню за апошнія 40 год у гэтай рэспубліцы разгулялася снежная бура. У некаторых раёнах краіны таўшчыня снежнага полага складала больш за 1,5 м. Снегапад блакаваў галоўныя дарогі рэспублікі і прывёў да адмены шматлікіх авіярэйсаў. Урадавыя ўстановы і школы былі змушаныя зачыніцца, паколькі снег выклікаў сапраўдны хаос на вуліцах. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, урадам Ісламскай Рэспублікі Іран прадпрымаюцца меры па замене састарэлай снегаўборчай тэхнікі на новую, больш сучасную, паведамляе БелТА.

Снегаачышчальнік "Амкадор 9211" (раней вядомы як СНФ-200) прызначаны для ачысткі гарадскіх вуліц і тратуараў. "Амкадор 9512" падыходзіць для хуткаснай ачысткі ад снега аўтамагістраляў, шашэйных і ўнутрыгарадскіх дарог. Унікальная па сваіх магчымасцях універсальная машына "Амкадор 9463" прызначаная для круглагоднай комплекснай ачысткі аэрадромных пакрыццяў.

ААТ "Амкадор" - структура холдынгавага тыпу, што аб'ядноўвае 10 юрыдычных асоб. На прадпрыемствах працуюць каля 5 тыс. чалавек. ААТ з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў дарожна-будаўнічай, камунальнай, снегапрыбіральнай, лясной, сельскагаспадарчай і іншай адмысловай тэхнікі ў СНД і Еўропе. Мадэльны шэраг "Амкадора" налічае больш за 80 мадэляў і мадыфікацый машын: шасі пагрузныя шматфункцыянальныя і пагрузчыкі аднакоўшавыя франтальныя, пагрузчыкі з бартавым паваротам і аўтапагрузчыкі вілачныя, шасі з тэлескапічнай стралой і машыны аэрадромныя ўборачныя, снегаачышчальнікі і траншэякапальнікі, бульдозеры і экскаватары-пагрузчыкі, фрэзерныя і свідравінна-кранавые машыны, харвестары і форвардары, зернеачышчальна-сушыльныя комплексы і іншыя. Штогадовы прырост аб'ёму вытворчасці складае 20-30%. Выпускаемыя машыны эксплуатуюцца больш чым у 30 краінах свету.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках