26 снежня 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША: «У нас вельмі сур’ёзныя праблемы з уладамі Беларусі» (сценаграма брыфінга)

Злучаныя Штаты Амерыкі працягваюць аналізаваць беларускія «парламенцкія выбары». Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Роберт Вуд.

“Еўрарадыё” публікуе ўрывак сценаграмы выказванняў спадара Вуда ў Дзярждэпартаменце.

Пытанне: Адносна Беларусі: у святле рэакцыі на «выбары», што была агучаная на выходных, якія наступныя крокі прадугледжваюцца? Напрыклад, наконт санкцый, якія прыпынілі ў мінулым месяцы - ці можна чакаць, што іх вернуць?

Роберт Вуд: Пакуль не магу сказаць. Мы ўсё яшчэ спрабуем прааналізаваць сітуацыю. Як я ўжо казаў учора, «выбары» відавочна не адпавядалі міжнародным стандартам. Але зноў-такі, нам трэба будзе працаваць з беларускімі ўладамі па шэрагу пытанняў. Так што з учорашняга дня сітуацыя не вельмі змянілася.

Пытанне: Роберт, раней вы ніколі не вагаліся, ці крытыкаваць з гэтага подыўма Беларусь. Рэакцыя кшталту "выбары не адпавядалі міжнародным стандартам" падаецца вельмі талерантнай. Ці на гэта ёсць нейкая асаблівая прычына?

Роберт Вуд: Гэта толькі вашая інтэрпрэтацыя. Так, у нас дагэтуль ёсць шмат вельмі сур'ёзных цяжкасцяў у адносінах з беларускімі ўладамі. І - так, «выбары» не адпавядалі міжнародным стандартам, як я і казаў. І мы хочам, каб іхныя ўлады зрабілі шэраг крокаў у многіх сферах. Вы вельмі добра ведаеце, пра якія сферы гаворка. Але мы таксама ведаем, што нам трэба працаваць з гэтым урадам, і мы хочам паспрабаваць наладзіць гэтую працу.

Пытанне: А чаму мы павінны працаваць з урадам Беларусі? Якія пытанні трэба вырашаць?

Роберт Вуд: Што значыць - чаму?

Пытанне: Ну, паслухайце...

Роберт Вуд: Натуральна, мы хацелі б бачыць у тым рэгіёне дэмакратыю, мы хацелі б бачыць вызваленне палітычных вязняў. Мы хацелі б убачыць паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека. Ёсць шэраг сфераў, дзе мы збіраемся прыкласці намаганні, каб беларускія ўлады пайшлі нашмат болей пазітыўным шляхам; таму гэта для нас важна.

Пытанне: Але ў мінулым ЗША ў гэтым пытанні займала хутчэй пазіцыю аддалення, чым актыўнага ўдзелу: я маю на ўвазе, вы адклікалі амбасадара і г.д. А зараз, падаецца, танальнасць змянілася. Ці гэта не з'яўляецца адказам на павелічэнне напружанасці ў стасунках з Расеяй?

Роберт Вуд: Я не збіраюся нічога падсалоджваць. Адназначна, у нас ёсць вельмі сур'ёзныя праблемы з, так скажам, Беларуссю. У гэтым не можа быць сумневаў. І, як мы казалі, гэтыя выбары павінныя былі стаць ключавым фактарам у вызначэнні таго, як мы рухаемся далей. Мы, канешне ж, расчараваныя тым, што яны не адпавядалі міжнародным стандартам. Мы размаўляем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі пра тое, якім чынам мы можам дапамагчы сітуацыі, каб усё-ткі Беларусь пайшла шляхам дэмакратызацыі. Аднак насамрэч ніякіх зменаў не адбылося. Мы павінны працаваць з уладамі, калі мы хочам справіцца з некаторымі з праблемаў, якія я толькі што назваў.

Пытанне: Добра. А калі вы кажаце "працаваць з уладамі", вы маеце на ўвазе непасрэдную працу па пытаннях дэфіцыту дэмакратыі ў краіне? Гэта не абазначае працу па рэгіянальных пытаннях, напрыклад па энергетыцы і іх адносінах з Расеяй?

Роберт Вуд: Паслухайце, у Беларусі ёсць шмат пытанняў, па якіх трэба працаваць. І тыя тэмы, якія датычацца энергетыкі і да таго падобнага - яны таксама ключавыя. Аднак у той жа час у мы вельмі сур'ёзна заклапочаныя праблемамі з правамі чалавека ў Беларусі. І адной з нашых мэтаў з'яўляецца зрабіць так, каб гэтая краіна пайшла ў дэмакратычным напрамку. Мы будзем працягваць нашыя спробы дасягнуць гэтага. Але пры гэтым, канешне, нас вельмі непакоіць, што там адбываецца шмат рэчаў, якімі мы, ведаеце, не задаволеныя. Але болей я нічога дадаць не магу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках