26 снежня 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдата АГП прымусілі звольніцца з працы

1

Пасля ўдзелу ў «парламенцкіх выбарах» кандыдата Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктара Падчыненкава прымусілі напісаць заяву «па ўласным жаданні».

Віктар Падчыненкаў працаваў у Гародні на прыватнай фірме ТАА «НьюТонМэбля» столярам-цесляром. 1 кастрычніка ён выйшаў з адпачынку, які прадастаўляецца кандыдатам у дэпутаты.

«У маіх інфармацыйных матэрыялах кандыдата ўсюды было напісана, што я працую столярам-цесляром на гэтай фірме, — паведаміў ён сайту ucpb.org. — У сувязі з выбарчай кампаніяй мне ў акруговай камісіі сказалі, што я абавязаны напісаць заяву на адпачынак. Учора выйшаў на працу, і саўладальнік фірмы кажа: «Напішы, калі ласка, заяву на звальненне па ўласным жаданні. Мы не жадаем з табой сварыцца, таму лепш звольніся сам»».

Па словах Віктара Падчыненкава, кіраўнік распавёў, што на фірму прыходзілі праваахоўныя органы. «Я спрабаваў дамагчыся ад яго, хто менавіта — КДБ, міліцыя, — адзначыў кандыдат АГП. — Саўладальнік сказаў: «Усё роўна хто. Прыходзілі, папрасілі, каб цябе звольнілі. Мы тлумачылі, што звольніць чалавека няма за што, ён нармальна працуе, ніякіх працоўных парушэнняў у яго няма, цяпер ён у адпачынку». — «Ну, тады прымусьце яго напісаць заяву па ўласным жаданні»».

«Пасля доўгай гутаркі я зразумеў, што ў людзей могуць паўстаць праблемы з-за мяне, — сказаў Віктар Падчыненкаў. — І напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні. У ток-шоў "Выбар" адзін з абраных «дэпутатаў» сказаў, што палітык не крыўдзіцца, палітык помсціць. Па ўсёй бачнасці, пачалася помста ўладаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках