27 снежня 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Абхазію не пускаюць назіральнікаў Еўразвяза

2

На прэс-канферэнцыі ў Маскве кіраўнік МЗС непрызнанай рэспублікі Абхазія Сяргей Шамба заявіў, што рэспубліка адмовілася размясціць назіральнікаў Еўразвяза на сваёй тэрыторыі.

«ЕЗ зараз на тэрыторыі Грузіі, яны хочуць распаўсюдзіць сваіх назіральнікаў на нашую тэрыторыю. Мы на гэта не пойдзем», — сказаў Шамба па выніках першага раўнда дыскусіяў, які прайшоў у Жэневе.

У той жа час, каментуючы зрыў першага раўнда дыскусіяў, кіраўнік абхазскага МЗС падкрэсліў, што абхазская дэлегацыя будзе ўдзельнічаць надалей у перамовах, калі «яны (Захад) знойдуць адпаведную для гэтага форму, калі Абхазія будзе ўдзельнічаць у такой жа якасці, як і ўсё астатнія», паведамляе РІА «Новости».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках