24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства ЖКГ нават не ведае, наколькі падаражэюць камунальныя паслугі

1

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) пакуль не можа назваць прагнозны рост кошту жыллёва-камунальных паслугаў (ЖКП) у 2009 годзе.

Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску начальніца ўпраўлення эканомікі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Алена Дудзінская, перадае «Интерфакс».

"Яшчэ не вядомы кошт на газ, ад якога залежаць тарыфы ў сферы ЖКГ, але разлікі па меркаваным кошце ЖКП вядуцца. Якім будзе ўзровень тарыфаў, і ці ўкладземся мы ў эквівалент $5 пры падвышэнні кошту ЖКП, казаць пакуль рана", - адзначыла А.Дудзінская.

Кажучы аб узроўні пакрыцця насельніцтвам выдаткаў на аказанне ЖКП, А.Дудзінская распавяла, што "на кастрычнік бягучага года ўзровень пакрыцця насельніцтвам выдаткаў на ЖКП склаў 30,5% па рэспубліцы. У 2009 годзе мы прагназуем павялічыць гэты паказчык да 32%".

Памер дзяржаўных субсідыяў на пакрыццё выдаткаў ЖКП у 2009 годзе, паводле словаў начальніцы ўпраўлення, застанецца на ўзроўні бягучага года. "Мы плануем, што ў сярэднім па рэспубліцы ўзровень субсідыравання складзе каля 45% сабекошту паслугаў", адзначыла А.Дудзінская.

Як раней паведамлялася, у 2009 годзе ў мэтах зніжэння нагрузкі на бюджэт у выніку росту кошту энерганосьбітаў прапаноўваецца падвысіць тарыфы па ЖКП у эквіваленце на $20. Па ацэнцы Мінфіна, пры росце тарыфаў на ЖКП на $20 у 2009 годзе сума субсідыяў на пакрыццё выдаткаў ЖКГ вырасце да Br1162 млрд з Br1040 млрд у 2008 годзе. Такі прагноз Мінфін робіць, зыходзячы з чаканага кошту газу ў 2009 годзе на ўзроўні $140 за 1 тыс.куб.м супраць $129 з 1 красавіку 2008 года.

У 2008 годзе ўпершыню з 2004 года, урад перавысіў пяцідоларавы ліміт гадавога прыросту плацяжоў за ЖКП: 1 студзеня 2008 года тарыфы выраслі на $5, з 1 траўня 2008 - яшчэ на $4,8.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках