«Ляпісы» выпусцілі CD-версію «Маніфеста» (Аудыё)
2- 16.10.2008, 11:29
У продаж паступіла CD-выданне альбома гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Маніфест», які ў канцы верасня быў выкладзены ў інтэрнэт для бясплатнага спампавання. У Беларусі рэліз ажыццявіла кампанія West Records.
Новы альбом «Ляпісаў» можна смела назваць інтэрнэт-сенсацыяй. Крок па бясплатным выкладванні альбома зрабіў сапраўдны фурор у інтэрнэце. За гэтыя некалькі тыдняў альбом у розных краінах у суме спампавала больш за 50 тысяч карыстальнікаў.
«Мы выклалі альбом, каб данесці свае песні да максімальна шырокай аўдыторыі і гэты крок цалкам сябе апраўдаў, — кажа прадзюсар «Ляпісаў» Яўген Калмыкаў. — Але mp3 не можа параўнацца па якасці з дыскамі, ды і значная частка людзей па-ранейшаму слухае музыку менавіта на кампактах, так што выпуск альбома на іх цалкам лагічны і апраўданы. Ва ўсякім разе цяпер CD для сваёй калекцыі купяць тыя, каму ён сапраўды падабаецца, а не проста з-за рэкламы. Значыць усё па-сапраўднаму».