Адвакатку Хадаркоўскага спрабавалі атруціць ва Францыі
- 14.10.2008, 13:06
У машыне расейскай адвакаткі Карыны Маскаленкі, якая знаходзіцца ва Францыі, знойдзеная вялікая колькасць рэчыва, падобнага на ртуць. Як піша "Новая газета", праваахоўныя ворганы падазраюць, што Маскаленку спрабавалі атруціць.