24 снежня 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па справе аб выбуху ў Менску дапытваюць 9-гадовых дзяцей

9

9-гадовага хлопчыка з Магілёўскай вобласці выклікалі ў міліцыю, каб «адпрацаваць на дачыненне да выбуху 4 ліпеня».

Школьнік атрымаў позву, у якой яму прапаноўваецца з дакументам, якія сведчаць асобу, «з'явіцца ў Чэрыкаўскі РАУС» «па пытаннях адпрацоўкі асоб на дачыненне да выбуху». Аб запрашэнні ў міліцыю маці хлопчыка Алена Бальшакова распавяла карэспандэнту крычаўскай газеты «Вольны горад» Раману Раждзественскаму.

Па ейных словах, у міліцыі збіраліся ўзяць у сына адбіткі пальцаў, паведамляе «Радыё Свабода». Хлопчык павінен быў прыйсці ў міліцыю 9 кастрычніка, але маці яго не адпусціла.

Па словах Раждзественскага, у школе хлопчыка ўжо дапытвалі з нагоды выбуху мясцовы ўчастковы і старэйшы сяржант Іваноў з Чэрыкава.

Вядома, што Жэня 3 і 4 ліпеня гасцяваў у бабулі пад Менскам (у Заслаўі) разам з маці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках