26 снежня 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шквал скаргаў у пракуратуру і Цэнтрвыбаркам: «На ўчастках панавала поўнае бяспраўе»

5

Колькасьць скаргаў апазыцыі на парушэньні заканадаўства ў часе выбарчай кампаніі павялічылася да 135. Былыя кандыдаты ў дэпутаты «палаты прадстаўнікоў», іхныя давераныя асобы і назіральнікі паведамляюць у пракуратуру і ў Цэнтравыбаркам факты фальшаваньня вынікаў галасаваньня.

Журналіст і галоўны рэдактар грамадзка-палітычнага тыднёвіка “Барысаўскiя навiны” Анатоль Букас кажа, што накіраваў свае скаргі ў Генэральную пракуратуру і ў Цэнтравыбаркам.

У інтэрвію “Радыё Свабода” былы кандыдат заяўляе пра парушэньне ў Барысаўскай гарадзкой выбарчай акрузе № 62:

“Коле вочы, што ў стос бюлетэняў за Віктара Гумінскага (балятаваўся як дзейны “дэпутат” “палаты прадстаўнікоў”) клалі бюлетэні яго апанэнтаў. У нас складзены пратакол на гэтае парушэньне, і са стоса Гумінскага былі вынятыя 30 бюлетэняў за Віктара Гарбачова (кандыдат ад АДС), 16 — за мяне, яшчэ 5 несапраўдных і 6 — з усімі закрэсьленымі прозьвішчамі”.

Анатоль Букас пераконвае, што ЦВК і Генпракуратура павінны пры разглядзе яго скаргі кіравацца дзейным заканадаўствам:

“У Крымінальным кодэксе ўтрымліваецца артыкул 191, які прадугледжвае пакараньне да 5 гадоў турмы за фальшаваньне вынікаў галасаваньня”.

Іван Шэга, сябра Партыі БНФ, які балятаваўся па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, напісаў 9 скаргаў на парушэньні пры рэгістрацыі кандыдатаў, пры датэрміновым і асноўным галасаваньні:

“Асноўныя парушэньні адбываліся падчас галасаваньня ў дзень “выбараў”. Не давалі аніякай інфармацыі назіральнікам, дваіх выдалілі, прычым вельмі груба, зьневажаючы іх годнасьць. На ўчастку, дзе быў Іван Бедка, якога потым звольнілі з працы, яго наагул загналі ў кут на 20 м ад стала і сказалі: сядзі і ня рыпайся. А ён бачыў, як яны павывальвалі з усіх урнаў бюлетэні і перамешвалі на стале, а потым іх ніхто не лічыў, ніхто не пагашаў няправільных бюлетэняў, ніхто асобна не лічыў датэрміновага галасаваньня. Тут панавала поўнае бяспраўе. Пра ўсё гэта я напісаў у скарзе”.

Жыхар Горадні Вадзім Саранчукоў балятаваўся ў Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49. Ён таксама складае скаргі, але ад накіраваньня іх у Цэнтравыбаркам адмаўляецца:

“Практыка паказвае, што ні скаргі ў пракуратуру, ні скаргі ў Цэнтравыбаркам ня зьменяць сытуацыі. Таму будзем абскарджваць вынікі “выбараў”, працэс галасаваньня на месцы, у Горадні ў пракуратуру: бліжэй і, магчыма, больш эфэктыўна будзе. На кожным з выбарчых участкаў былі назіральнікі, якія склалі акты аб парушэньнях, іх больш за сотню”.

Каб перашкодзіць шквалу скаргаў, акруговыя камісіі закрываюцца заўчасна

Сёньня высьвятляецца, што на Магілёўшчыне акруговыя камісіі датэрмінова пазбаўляюцца сваіх паўнамоцтваў. Чаму? “Каб перашкодзіць шквалу скаргаў”, — кажа назіральнік у Горацкай выбарчай акрузе № 81 Эдуард Брокараў:

“Сёньня мы з Андрэем Юрковым (кандыдат у дэпутаты ПП па Горацкай выбарчай акрузе № 81) хадзілі да старшыні камісіі Прылуцкай. Яна нам заявіла: “Хлопцы, я ўжо нічога ня ведаю, у мяне нічога не засталося”. Мы зьвярнуліся да сакратаркі камісіі Якубоўскай. Яна таксама сказала, што ўсе дакумэнты аддала Кароткінай.

Кароткіна — загадчыца аддзелу Горацкага райвыканкаму. Па-расейску кажучы, “смотрящий”. То бок чыноўнік, які зьяўляецца шараговым сябрам камісіі, але фактычна гэтай камісіяй кіруе”.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках