24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэюць гародніна-садавіна, ровары і спартыўная вопратка

3

З-за росту затратаў на ўвоз тавараў з спісу са свабоднымі цэнамі могуць падаражэць тавары з абмежаванымі цэнамі.

А цэны на некаторыя імпартныя тавары зараз наогул сталі свабоднымі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў кажа, што на некаторы час патаннеюць кветкі і сувеніры, паколькі імпарцёрам прыйшлося пераацаніць рэшткі завезеных партыяў. Але калі яны знойдуць новыя схемы працы, усё ізноў пачне даражэць.

«Затраты на ўвоз тавараў з спісу са свабоднымі цэнамі растуць, хутка імпарцёры пачнуць павялічваць цану. З-за таго, што стала больш выдаткаў на ўвоз тавараў з абмежаванымі коштамі, яны таксама могуць падаражэць. Ужо ёсць прыклад: гародніна і садавіна. Ніколі яшчэ імпартныя перцы ў сезон не каштавалі 11 тысячаў рублёў!» - тлумачыць Віктар Маргелаў.

Паводле прагнозаў саміх імпарцёраў, будуць даражэць спартыўныя тавары.

«На гэты сезон, да Новага года, мы ўсё ўжо замовілі і прывезлі, таму пакуль цана не зменіцца. А вось у лютым-сакавіку ровары, адзенне для спорту пачнуць даражэць: бо новыя калекцыі мы павязем ужо па новых правілах», - кажуць імпарцёры.

Затое імпартная парфума застанецца па ранейшый цане. З-за папяровай цяганіны праблемы ёсць толькі з пастаўкай касметычных навінак, але не з цэнамі на іх.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках